Положение РБ
№ от 26.12.1996. Аб Цэнтральнай экспертнай камiсii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1954
ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi 26.12.1996
1. Агульныя палажэннi
1.1. Цэнтральная экспертная камiсiя (ЦЭК) ствараецца ў мэтах арганiзацыi i правядзення работ па экспертызе каштоўнасцi дакументаў, iх адбору на пастаяннае захоўванне i знiшчэнне.
1.2. ЦЭК прызначаецца загадам мiнiстра з лiку найбольш квалiфiкаваных спецыялiстаў пад кiраўнiцтвам намеснiка мiнiстра. У склад камiсii ўключаюцца супрацоўнiкi бухгалтэрыi, аддзела кадраў, архiва.
1.3. Сакратаром камiсii з'яўляецца работнiк, адказны за справаводства ў мiнiстэрстве.
1.4. У сваёй дзейнасцi ЦЭК кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь", Палажэннем "Аб архiве Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь", указаннямi i рэкамендацыямi Камiтэта па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем.
2. Функцыi
ЦЭК ажыццяўляе наступныя функцыi:
2.1. Арганiзуе i праводзiць сумесна з Кiраўнiцтвам спраў штогадовы адбор дакументаў мiнiстэрства для далейшага захоўвання цi знiшчэння.
2.2. Ажыццяўляе кантроль за правiльнасцю фармiравання, афармлення i стану захоўвання спраў у структурных падраздзяленнях.
2.3. Разглядае i прымае рашэннi аб зацвярджэннi i прадстаўленнi на ўзгадненне ў Экспертную мiжведамасную камiсiю (ЭМК) Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь:
- зводных гадавых разделаў вопiсаў дакументаў па асабоваму складу;
- наменклатуры спраў мiнiстэрства;
- актаў аб выдзяленнi да знiшчэння дакументаў, тэрмiны захоўвання якiх у архiве мiнiстэрства скончылiся.
2.4. Разглядае прапановы аб змяненнi тэрмiнаў захоўвання асобных катэгорый дакументаў, не прадугледжаных Пералiкам тыповых дакументаў, якiя ўтвараюцца ў дзейнасцi дзяржкамiтэтаў, мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых устаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў з указаннем тэрмiнаў захоўвання i выносiць рашэнне аб прадстаўленнi гэтых прапаноў на ўзгадненне ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь.
3. Правы
ЦЭК мае права:
3.1. Вызначаць тэрмiны, парадак афармлення i падрыхтоўкi дакументаў структурнымi падрадзяленнямi мiнiстэрства для перадачы iх на архiўнае захоўванне.
3.2. Патрабаваць ад кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў мiнiстэрства пошуку адсутных спраў, якiя належаць перадачы на захоўванне i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь i прадстаўлення пiсьмовага тлумачэння ў выпадку iх страты.
3.3. Запытваць ад структурных падраздзяленняў мiнiстэрства звесткi i заключэннi, неабходныя для вызначэння каштоўнасцi i тэрмiнаў захоўвання дакументаў.
4. Арганiзацыя работы
4.1. Цэнтральная экспертная камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у непасрэдным кантакце з ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь i ў адпаведнасцi з яе арганiзацыйна-метадычнымi ўказаннямi ЭМК.
4.2. Пытаннi, якiя тычацца дзейнасцi i кампетэнцыi ЦЭК, разглядаюцца на яе пасяджэннях, праводзiмых па меры неабходнасцi, але не менш двух разоў у год.
4.3. Рашэннi ЦЭК прымаюцца большасцю галасоў. Пасяджэннi афармляюцца пратаколам.
4.4. Вядзенне справаводства па пытаннях работы Цэнтральнай экспертнай камiсii i захоўванне яе дакументаў ускладаецца на спецыялiста I катэгорыi, адказнага за архiў.
УЗГОДНЕНА
Дырэктар
Нацыянальнага архiва
Рэспублiкi Беларусь
В.Д.Селяменеў
Положения РБ – смежные документы:
- № - 1996 год. Аб дзяржаўным цэнтры нацыянальных культур
- № 819 - 1996 год. Об уполномоченных депозитариях
- № 818 - 1996 год. О порядке ведения открытой валютной позиции уполномоченными банками Республики Беларусь
- № 295 - 1996 год. Аб экспертызе якасцi падрыхтоўкi навучэнцаў школ мастацтваў
- № 810 - 1996 год. О порядке применения Национальным банком Республики Беларусь экономических и других санкций к банкам и небанковским финансовым организациям
Дополнительно:
- Положения (Перечень всех документов)
- «Аб Цэнтральнай экспертнай камiсii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь».doc