Приказ РБ
№ 398 от 30.12.1997. Аб удзеле ў мiжнародных конкурсах
Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1976
У мэтах падрымкi адораных дзяцей i таленавiтай моладзi, а таксама забяспячэння галоснасцi ў размеркаваннi фiнансавых сродкаў ЗАГАДВАЮ:
1. Стварыць адборачную камiсiю па праслухоўванню (прагляду) творчых работ суiскальнiкаў на матэрыяльную дапамогу для ўдзелу ў мiжнародных конкурсах у складзе згодна з дадаткам.
2. Устанавiць, што камiсiя наладжвае праслухоўванне (прагляд) адзiн раз у месяц па прадстаўленнях кiраўнiкоў навучальных устаноў. Тэрмiн падачы заяўкi - два месяца да пачатку конкурсу. Абавязкова прадстаўленне ўмоў конкурсу ў перакладзе.
Па вынiках удзелу ў конкурсе навучальная ўстанова прадстаўляе ў двухтыдневы тэрмiн справаздачу ў Мiнiстэрства з дадаткам копiй дыпломаў, пасведчанняў цi грамат (пры iх наяўнасцi).
3. Упраўленню навучальных i навукова-даследных устаноў (А.I.Сцепанцоў) да 10 студзеня 1998 г. скласцi пералiк конкурсаў з улiкам iх прафесiянальнай вартасцi i прэстыжнасцi ўдзелу.
4. Эканамiчнаму ўпраўленню (К.А.Патоцкi) прадугледзець фiнансаванне з цэнтралiзаваных крынiц удзелу ў конкурсах згодна з пералiкам.
5. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ускласцi на першага намеснiка мiнiстра Рылатку У.П.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
Дадатак
да загада
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
30.12.1997 N 298
СКЛАД АДБОРАЧНАЙ КАМIСII ПА ПРАСЛУХОЎВАННЮ (ПРАГЛЯДУ) ТВОРЧЫХ РАБОТ СУIСКАЛЬНIКАЎ НА МАТЭРЫЯЛЬНУЮ ДАПАМОГУ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў МIЖНАРОДНЫХ КОНКУРСАХ I ФЕСТЫВАЛЯХ
Сцепанцоў А.I. - начальнiк упраўлення навучальных i навукова-даследчых устаноў, старшыня камiсii Лiтвiн I.В. - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных i навукова-даследчых устаноў, адказны сакратар камiсii Члены камiсii Барысаў С.I. - намеснiк начальнiка ўпраўлення навучальных i навукова-даследчых устаноў Башура В.I. - дырэктар Мiнскага музычнага вучылiшча iмя Глiнкi Гiльдзюк Ю.М. - мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii, заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь, прафесар Казiнец М.А. - рэктар Беларускай акадэмii музыкi, народны артыст Беларусi, прафесар Кузменка У.М. - дырэктар Рэспублiканскага вучэбнага комплекса гiмназiя-каледж пры Беларускай акадэмii музыкi Скарабагатаў В.I. - мастацкi кiраўнiк творчага калектыву "Беларуская капэла" (ТА "НАВТ оперы i балета Рэспублiкi Беларусь") Мельнiкава Т.Л. - канцэртмайстар групы вiяланчэляў сiмфанiчнага аркестра Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь Траян Ю.А. - мастацкi кiраўнiк Беларускага дзяржаўнага харэаграфiчнага каледжа
Приказы РБ – смежные документы:
- № 317 - 1997 год. О проведении переоценки основных фондов по состоянию на 1 января 1998 г.
- № 176 - 1997 год. Об утверждении Положения о порядке проведения аттестации руководителей и специалистов предприятий, учреждений и организаций торговли
- № 174 - 1997 год. Об отмене нормативного документа
- № 172 - 1997 год. О признании утратившими силу нормативных актов
- № 170 - 1997 год. О признании утратившими силу нормативных документов
Дополнительно:
- Приказы (Перечень всех документов)
- «Аб удзеле ў мiжнародных конкурсах».doc