Постановление Министерства культуры РБ
№ 45 от 11.12.2008. Аб унясеннi змяненняў у некаторыя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь


Зарегистрировано в НРПА РБ 27 января 2009 г. N 8/20413



На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. N 294 "О документировании населения Республики Беларусь" i Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi змяненнi ў наступныя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь:

1.1. страцiў сiлу;

1.2. у дадатках 9 - 13 i 15 - 17 да Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 54, 8/18050), словы "пашпартныя даныя" замянiць словамi "даныя дакументаў, якiя могуць засведчыць асобу";

1.3. у Тыпавых правiлах карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджаных пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 5 жнiўня 2008 г. N 28 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 199, 8/19321):

з пункта 14 словы "паспорт или иной" выключыць;

з пункта 16 словы "паспорта или иного" выключыць.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр У.Ф.Матвейчук



УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 А.М.Косiнец
10.12.2008                10.12.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон               У.Я.Саўчанка
10.12.2008                10.12.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Мiнскага гарадскога       Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў                Л.Ф.Крупец
10.12.2008                10.12.2008

УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
У.В.Краўцоў
10.12.2008

Постановления Министерства культуры Республики Беларусь РБ – смежные документы:

Дополнительно: