Постановление Министерства культуры РБ
№ 38 от 05.07.2013. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
Зарегистрировано в НРПА РБ 17 июля 2013 г. N 8/27701
На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мiнску".
Мiнiстр Б.У.Святлоў
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 05.07.2013 N 38
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Будынак па вул. Маскоўская, 5 у г. Мiнску" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Будынак па вул. Маскоўскай, 5 у г. Мiнску (1929 год) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000134 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут бiзнесу i менеджменту тэхналогiй" Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўмоў вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,25 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi няцотнага боку вул. Маскоўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм фасадзе гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе - паўночна-заходнi фасад, паўднёва-заходнi тарэц асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, паўднёва-ўсходнi, паўднёва-заходнi, паўднёва-ўсходнi фасады Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; паўночна-заходнi тарэц, паўночна-заходнi, паўднёва-ўсходнi фасады Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе дома N 3 па вул. Маскоўскай па выступаючым участку паўночна-ўсходняга тарца гэтага будынка; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе дома N 1 па вул. Маскоўскай, ад вяршынi паўднёвага вугла дома N 3 па вул. Маскоўскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм фасадзе дома N 1 па вул. Маскоўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе двухпавярховага цаглянага будынка; далей на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм фасадзе двухпавярховага цаглянага будынка, па паўднёва-ўсходнiм фасадзе гэтага будынка i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна паўднёва-ўсходняму фасаду Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi чатырох метраў на паўночны ўсход ад вяршынi паўднёвага вугла Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна паўднёва-ўсходняму фасаду Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi чатырох метраў на паўночны ўсход, ад вяршынi паўднёвага вугла Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сямi з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi сямi з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм тарцом асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм тарцом асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi сямi з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада Г-падобнай часткi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi дзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi дзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай, па гэтым тарцы i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi няцотнага боку вул. Маскоўскай;
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi праезнай часткi няцотнага боку вул. Маскоўскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом асноўнага аб'ёму гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца паэтапны знос дысгарманiчных пабудоў.
ГЛАВА 3 ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,07 га.
13. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на паўночным усходзе - паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам двухпавярховага цаглянага будынка;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам двухпавярховага цаглянага будынка, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходнiм фасадам двухпавярховага цаглянага будынка, да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе - паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм тарцом дома N 7 па вул. Маскоўскай, да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за трыццаць метраў ад узроўню глебы да узроўню вiльчыка даху;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
Дадатак
да праекта зон аховы
гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi - "Будынак
па вул. Маскоўская, 5
у г. Мiнску"
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - БУДЫНКА ПА ВУЛ. МАСКОЎСКАЙ, 5 У Г. МIНСКУ
Постановления Министерства культуры Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 37 - 2013 год. О внесении дополнения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 9 февраля 2012 г. N 11
- № 36 - 2013 год. О признании утратившим силу постановления Министерства культуры Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. N 87
- № 35 - 2013 год. О признании утратившими силу постановлений Министерства культуры Республики Беларусь от 11 февраля 2008 г. N 6 и от 3 декабря 2010 г. N 45
- № 33 - 2013 год. Аб прызнаннi страцiўшай сiлу пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 4 сакавiка 2005 г. N 6
- № 32 - 2013 год. О внесении изменений в некоторые постановления Министерства культуры Республики Беларусь