Постановление Министерства культуры РБ
№ 31 от 04.06.2013. Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40
Зарегистрировано в НРПА РБ 11 июня 2013 г. N 8/27600
На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40 "Аб зацвярджэннi некаторых форм" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 14, 8/15544) наступныя змяненнi i дапаўненне:
1.1. у назве слова "зацвярджэннi" замянiць словам "устанаўленнi";
1.2. у прэамбуле словы "пункту 6" замянiць словамi "пункта 5";
1.3. у пастанаўляючай частцы пастановы:
абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Устанавiць:";
абзацы другi i шосты выключыць;
абзацы трэцi - пяты лiчыць адпаведна абзацамi другiм - чацвёртым;
1.4. з абзаца чацвёртага словы "на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць" выключыць;
1.5. дадаткi 1 i 5 да гэтай пастановы выключыць;
1.6. у дадатку 2 да гэтай пастановы:
словы "iмя, iмя па бацьку" замянiць словамi "уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)";
у пункце 5:
слова "запаветныя" замянiць словам "запаведныя";
словы "фiксаваная або ўвасобленая:" выключыць;
пункт 11 пасля слова "(уладальнiк)" дапоўнiць словамi "або носьбiт";
у пункце 14 словы "што маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" замянiць словамi "якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi";
у пункце 19 словы "Мiнiстэрствам культуры" замянiць словамi "Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь";
пункт 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"21. Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi).";
пункт 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"23. Дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.";
словы "назва юрыдычнай установы" замянiць словамi "назва юрыдычнай асобы";
падрадковую заўвагу да гэтага дадатка выключыць;
1.7. дадатак 4 да гэтай пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Дадатак 4
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
08.12.2006 N 40
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
04.06.2013 N 31)
Месца для штампа Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА N _____________ ад _____________ 1. Матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей - гiсторыка- культурная каштоўнасць): __________________________________________________ (назва згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка- ___________________________________________________________________________ культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь) 2. Шыфр ______________________________________________________________ 3. Адрас (месцазнаходжанне) гiсторыка-культурнай аштоўнасцi __________ ___________________________________________________________________________ 4. Катэгорыя __________________________ 5. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад __ _______ ___ г. N _______ _________________________________________________________________ (назва пастановы) 6. Форма ўласнасцi, у якой знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць _______________________________________________________________ (дзяржаўная ___________________________________________________________________________ (рэспублiканская або камунальная), прыватная) 7. Уласнiк (уладальнiк) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii (далей - уласнiк (уладальнiк) _____________________________________________ (поўная назва юрыдычнай асобы або прозвiшча, ___________________________________________________________________________ уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка)
8. Уласнiк (уладальнiк) абавязаны:
8.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;
8.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;
8.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
8.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. Уласнiку (уладальнiку) вядома аб тым, што:
9.1. рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах яе аховы, вызначаныя артыкулам 36 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), павiнны праводзiцца пад кiраўнiцтвам навуковага кiраўнiка i пад яго аўтарскiм наглядам па ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыi пасля атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь);
9.2. забараняецца:
знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь работы на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ па забеспячэннi належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю;
адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi i распарадчымi органамi;
змяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;
вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням;
9.3. неабходна паведамляць юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя аказваюць непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, аб тым, што аб'екту нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
9.4. выкананне работ у ахоўных зонах матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi павiнна ажыццяўляцца толькi з умовай выканання рэжымаў утрымання i выкарыстання зон аховы, вызначаных праектам зон аховы матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;
9.5. пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ у зоне аховы культурнага пласта неабходна прыняцце мер па ахове аб'ектаў археалогii ў парадку, вызначаным заканадаўствам, на падставе пiсьмовага дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на выкананне археалагiчных разведак i раскопак;
9.6. неабходна паведамiць новаму ўласнiку (уладальнiку) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiку зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, пры набыццi iм права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць аб абавязку на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства;
9.7. для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаны наступныя iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання _____________________________ (вызначыць адметныя вартасцi, ___________________________________________________________________________ элементы, дэталi, археалагiчныя аб'екты i iнш., якiя падлягаюць ахове ___________________________________________________________________________ асобна, i (або) умовы выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi) 9.8. устаноўлены наступны парадак прадастаўлення доступу да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам: _____________________________ (перыядычна або па ___________________________________________________________________________ дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры)
10. Уласнiк (уладальнiк) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi яе захавання.
11. Невыкананне ўласнiкам (уладальнiкам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адмiнiстрацыйную або крымiнальную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
12. Уласнiк (уладальнiк) _____________________________________________ (назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча, ___________________________________________________________________________ уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) кiраўнiка юрыдычнай ___________________________________________________________________________ асобы або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi ___________________________________________________________________________ такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, ___________________________________________________________________________ дадзеныя дакумента, якi можа засведчыць асобу) 13. Адрас уласнiка (уладальнiка) _____________________________________ 14. Подпiс уласнiка (уладальнiка) ____________________________________ М.П. 15. Тэлефон уласнiка (уладальнiка) ___________________________________ 16. __________________________________________________________________ (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ___________________________________________________________________________ асобы, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства) 17. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 3 экземплярах.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр Б.У.Святлоў
Постановления Министерства культуры Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 27 - 2013 год. Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку запаўнення пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i прызнаннi страцiўшымi сiлу пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2007 г. N 37 i структурнага элемента пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 2008 г. N 45
- № 25 - 2013 год. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
- № 24 - 2013 год. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
- № 22 - 2013 год. Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2007 г. N 13
- № 21 - 2013 год. Аб прызнаннi страцiўшымi сiлу Палажэння аб Цэнтры (Доме) рамёстваў i пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2008 г. N 36