Постановление Министерства культуры РБ
№ 25 от 22.04.2013. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
Зарегистрировано в НРПА РБ 15 мая 2013 г. N 8/27519
На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi".
Мiнiстр Б.У.Святлоў
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 22.04.2013 N 25
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Брацкая магiла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Брацкая магiла (1944 г.) у в. Крайцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 213Д000511 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам "Вiцебскпраектрэстаўрацыя" па заказу Домжарыцкага сельскага выканаўчага камiтэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу iснуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца <*>.
--------------------------------
<*> На папяровым носьбiце.
ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання i неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
8. Ахоўная зона размяшчаецца вакол гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ўключае ў сябе элементы планiровачнай структуры, якiя маюць значэнне для аб'ёмна-прасторавага рашэння брацкай магiлы.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,067 га.
9. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з агароджай тэрыторыi вакол гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (з паўночна-заходняга боку) ад паўночна-ўсходняга боку праезнай часткi мясцовага праезду да паўднёва-заходняга боку праезнай часткi трасы Крайцы - Домжарыцы;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм баку праезнай часткi трасы Крайцы - Домжарыцы да скрыжавання з мясцовым праездам;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм баку праезнай часткi мясцовага праезду.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца:
усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый;
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
11. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.
ГЛАВА 3 ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi захавання прыроднага асяроддзя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыi сквера, якi знаходзiцца з паўночна-заходняга боку ад гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,1 га.
13. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе паралельна паўночна-заходняй частцы агароджы тэрыторыi вакол гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на адлегласцi трыццацi метраў ад яе, ад паўночна-ўсходняга боку праезнай часткi мясцовага праезду да паўднёва-заходняга боку праезнай часткi трасы Крайцы - Домжарыцы;
на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм баку праезнай часткi трасы Крайцы - Домжарыцы да паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм баку праезнай часткi мясцовага праезду.
14. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;
змена характару ландшафту;
пракладка транспартных камунiкацый.
15. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляюцца:
добраўпарадкаванне i азеляненне, якое не скажае iснуючы характар тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарныя рубкi зялёных насаджэнняў.
Постановления Министерства культуры Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 24 - 2013 год. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
- № 22 - 2013 год. Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2007 г. N 13
- № 21 - 2013 год. Аб прызнаннi страцiўшымi сiлу Палажэння аб Цэнтры (Доме) рамёстваў i пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2008 г. N 36
- № 20 - 2013 год. Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. N 6
- № 18 - 2013 год. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi