Постановление Министерства культуры РБ
№ 18 от 04.03.2013. Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
Зарегистрировано в НРПА РБ 2 апреля 2013 г. N 8/27322
На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладаемы праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску".
Мiнiстр Б.У.Святлоў
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 04.03.2013 N 18
ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "СЯДЗIБА ВАНЬКОВIЧА (XIX СТ.): СЯДЗIБНЫ ДОМ, АЛЕЯ, ПА ВУЛ. ФIЛIМОНАВА, 24 У Г. МIНСКУ"
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).
2. Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000261 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "ТАПАС - праект" таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТАПАС" з улiкам праектнай прапановы па будаўнiцтве жылых дамоў з падземнай гараж-стаянкай i адмiнiстрацыйнымi памяшканнямi, адобранай рашэннем Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ад 24 кастрычнiка 2012 г. (пратакол N 197).
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi меж зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу наяўнай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2 ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i супадае з тэрыторыяй гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Плошча ахоўнай зоны складае 2,72 га.
8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:
на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтамабiльнай стаянкi да берага канала Сляпянскай воднай сiстэмы;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па беразе канала Сляпянскай воднай сiстэмы;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыi сядзiбнага дома;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыi сядзiбнага дома, далей у створы з гэтай агароджаю да лiнii, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтамабiльнай стаянкi.
9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных работ без археалагiчных даследаванняў.
10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:
комплексная рэгенерацыя тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прадугледжвае захаванне iснуючых элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (сядзiбны дом, алея, уязная брама, летняя тэраса) i аднаўленне страчаных фрагментаў парка, элементаў добраўпарадкавання, будынкаў i збудаванняў, а таксама новае будаўнiцтва, неабходнае для функцыянавання сядзiбнага дома;
рэстаўрацыя, рамонт i (або) рэканструкцыя iснуючых элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (сядзiбнага дома, уязной брамы);
археалагiчныя раскопкi з мэтай пошуку, вывучэння i аднаўлення страчаных будынкаў i збудаванняў сядзiбна-паркавага комплексу;
будаўнiцтва новых i (або) рэканструкцыя iснуючых iнжынерных збудаванняў i сетак, неабходных для эксплуатацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
рэканструкцыя iснуючай плоскаснай аўтамабiльнай стаянкi;
будаўнiцтва гасцявых плоскасных аўтамабiльных стаянак, неабходных для функцыянавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi з аднаўленнем яе гiстарычнага характару.
ГЛАВА 3 ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва на тэрыторыi, прылеглай да ахоўнай зоны.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,43 га.
12. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца:
на поўначы - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сiстэмы;
на ўсходзе - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з галоўным фасадам сядзiбнага дома;
на поўднi - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтастаянкi;
на захадзе - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы са стацыянарнай агароджай тэрыторыi сядзiбнага дома.
13. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя i складскiя аб'екты, iншыя небяспечныя ў пажарным i выбуховым плане збудаваннi, якiя забруджваюць паветраны i водныя басейны, павялiчваюць транспартныя i грузавыя патокi.
14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышынёй да двух паверхаў з мансардай;
рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых iнжынерных камунiкацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.
ГЛАВА 4 ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,35 га.
16. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:
на поўначы - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сiстэмы;
на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюрным каменi праезнай часткi вул. Ваньковiча;
на поўднi - лiнiя, якая iдзе ад вугла стацыянарнай агароджы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў створы з 3-м Парнiковым завулкам;
на захадзе - лiнiя, якая iдзе па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны i зоны рэгулявання забудовы.
17. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.
18. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi;
пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;
санiтарная высечка зялёных насаджэнняў.
Дадатак
да праекта зон аховы гiсторыка
культурнай каштоўнасцi "Сядзiба
Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея,
па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску"
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "СЯДЗIБА ВАНIКОВIЧА (XIX СТ.): СЯДЗIБНЫ ДОМ, АЛЕЯ, ПА ВУЛ. ФIЛIМОНАВА, 24 У Г. МIНСКУ"
Постановления Министерства культуры Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 17 - 2013 год. Аб прызнаннi страцiўшым сiлу загада Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 28 красавiка 1999 г. N 141
- № 16 - 2013 год. Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей - памятников археологии Лидского района Гродненской области
- № 15 - 2013 год. Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей - памятников археологии Лунинецкого района Брестской области
- № 14 - 2013 год. Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей, расположенных в квартале, ограниченном ул. Володарского - ул. Городской Вал - пр. Независимости в г. Минске
- № 13 - 2013 год. Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности -