Постановление Министерства образования РБ
№ 41 от 14.09.2000. Аб зацвярджэннi Палажэння аб Установе адукацыi


Зарегистрировано в НРПА РБ 29 сентября 2000 г. N 8/4213



У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г., N 12, ст. 425; 1999 г., N 29, ст. 842), Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi".

2. Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 1 загаду Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 1999 г. N 268 "Аб удасканаленнi структуры РIПА" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 42, 8/357).



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



УЗГОДНЕНА                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра працы                        Пастанова
Рэспублiкi Беларусь                            Мiнiстэрства адукацыi
А.П.Колас                                      Рэспублiкi Беларусь
25.09.2000                                     14.09.2000 N 41

УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
А.М.Тур
25.09.2000

УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
26.09.2000


Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Установа адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi" (далей - iнстытут) - установа iнтэграванага тыпу, функцыямi якой з'яўляюцца: навуковае, метадычнае i вучэбнае забеспячэнне сiстэмы прафесiянальнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Асноўныя задачы iнстытута: правядзенне навуковых даследаванняў у галiне прафесiянальнай адукацыi; навукова-метадычнае забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, прафесiянальнай падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, выхаваўчай дзейнасцi на гэтых ступенях адукацыi; навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кiруючых, педагагiчных кадраў i спецыялiстаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi; каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных метадычных органаў прафесiянальнай адукацыi, вучэбна-метадычных органаў галiновых мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, арганiзацый i ўстаноў (незалежна ад форм уласнасцi), якiя займаюцца прафесiянальнай падрыхтоўкай кадраў; распрацоўка i ўдасканаленне нарматыўнай i тыпавой вучэбна-праграмнай дакументацыi; падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi кiруючых, педагагiчных кадраў i спецыялiстаў у галiне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi; падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi квалiфiкаваных рабочых кадраў, спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй, iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, выданне навуковай, вучэбнай, метадычнай i iншай лiтаратуры, а таксама часопiса "Майстэрства".

3. Iнстытут ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе заказаў цэнтральнага органа дзяржаўнага кiравання сiстэмай адукацыi, прадпрыемстваў i ўстаноў недзяржаўнай формы ўласнасцi, а таксама фiзiчных асоб, планаў навукова-даследчай i метадычнай работы i вучэбных планаў, распрацаваных самастойна з улiкам новых патрабаванняў да нацыянальнай сiстэмы прафесiянальнай адукацыi.

4. Iнстытут мае наступную структуру: аддзяленнi, факультэты, кафедры i навуковыя лабараторыi ў iх складзе, навукова-даследчыя i навукова-метадычныя аддзелы i лабараторыi, адукацыйныя i iншыя цэнтры, аспiрантуру, кабiнеты, вучэбна-вытворчыя, рэдакцыйна-выдавецкiя i iншыя структурныя падраздзяленнi, неабходныя для забеспячэння яго дзейнасцi, а таксама фiлiялы i вучэбна-кансультацыйныя пункты.

5. Iнстытут як установа iнтэграванага тыпу на падставе рашэння Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i па ўзгадненню з адпаведнымi мясцовымi органамi адукацыi можа мець у якасцi базавых сярэднiя спецыяльныя i прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, удзельнiчаць у стварэннi вучэбна-навукова-вытворчых, вучэбна-вытворчых комплексаў i iншых форм сумеснай дзейнасцi адпаведна з заканадаўствам. Iнстытут ажыццяўляе ў адносiнах замацаванай за iм на праве аператыўнага кiравання маёмасцi (валоданне, карыстанне i распараджэнне) гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасцi з вызначанымi ў гэтым Палажэннi мэтамi дзейнасцi i прызначэннем гэтай маёмасцi.

6. Iнстытут праходзiць атэстацыю i акрэдытацыю ў адпаведнасцi з iснуючым парадкам.



Глава 2. НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА

7. Навукова-даследчая работа праводзiцца навуковымi аддзеламi, навукова-даследчымi аддзеламi, кафедрамi iнстытута i лабараторыямi пры iх, iншымi падраздзяленнямi, а таксама часовымi навуковымi i часовымi творчымi калектывамi.

8. Планаванне навукова-даследчай работы ажыццяўляецца на падставе заказаў Мiнiстэрства адукацыi, iншых мiнiстэрстваў i ўстаноў, а таксама па iнiцыятыве вучонага савета iнстытута.

9. Галоўнымi напрамкамi навуковых даследаванняў з'яўляюцца:

распрацоўка прапаноў па вызначэнню дзяржаўнай палiтыкi ў галiне прафесiянальнай адукацыi i развiццю сiстэмы адукацыi;

распрацоўка канцэптуальных падыходаў i праграм развiцця прафесiянальнай адукацыi;

навуковае абгрунтаванне квалiфiкацыйных узроўняў, стандартаў i зместу прафесiянальнай адукацыi;

навуковае абгрунтаванне мадэлей прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, прафесiянальнай падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў, выхавання ў прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных навучальных установах, навучальна-вытворчых i вучэбна-курсавых камбiнатах i iншых навучальных установах, а таксама непасрэдна на вытворчасцi;

даследаванне пытанняў падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i атэстацыi кiруючых, педагагiчных i iншых кадраў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi;

распрацоўка зместу i тэхналогiй сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, а таксама перападрыхтоўкi i павышэння прафесiянальнай квалiфiкацыi грамадзян;

вывучэнне вопыту i правядзенне параўнальнага аналiзу прафесiянальнай адукацыi замежных краiн;

даследаваннi ў галiне статыстыкi з мэтай стварэння iнфармацыйнага банка ў галiне прафесiянальнай адукацыi;

манiторынг сiстэмы прафесiянальнай адукацыi;

каардынацыя навуковых даследаванняў у галiне прафесiянальнай адукацыi.



Глава 3. НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА

10. Навукова-метадычная работа ў iнстытуте ажыццяўляецца навуковымi, навукова-метадычнымi падраздзяленнямi, кафедрамi i лабараторыямi.

11. Галоўнымi напрамкамi дзейнасцi па навукова-метадычнаму забеспячэнню прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з'яўляюцца:

аналiтычная дзейнасць па выяўленню асноўных тэндэнцый развiцця прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i падыходаў да яе навукова-метадычнага забеспячэння;

распрацоўка канцэптуальных падыходаў да структуравання i вызначэння асноўных напрамкаў функцыянiравання i развiцця сiстэмы навукова-метадычнага забеспячэння;

навукова-метадычнае i нарматыўнае забеспячэнне вучэбна-выхаваўчага працэсу прафесiянальнай падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў, прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў курсавых камбiнатаў i iнш.;

распрацоўка i ўдасканаленне пералiкаў (класiфiкатараў) вучэбных прафесiй i спецыяльнасцей, нарматыўных дакументаў, стандартаў, мадэлей, тыпавых i эксперыментальных вучэбных планаў i праграм прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, методыкi выхаваўчай дзейнасцi, метадалогii стварэння вучэбна-метадычных комплексаў, камп'ютэрных i iншых сродкаў навучання, а таксама зместу i тэхналогii ацэнкi якасцi прафесiянальнай адукацыi ў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi дарослага насельнiцтва;

метадычнае забеспячэнне агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў (ва ўзаемадзеяннi з Нацыянальным iнстытутам адукацыi i Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы);

метадычнае забеспячэнне прафесiянальнай падрыхтоўкi грамадзян, якiя маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне;

каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных метадычных органаў прафесiянальнай адукацыi, вучэбна-метадычных органаў галiновых мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, навучальных устаноў непасрэднага падпарадкавання па пытаннях вучэбна-метадычнага забеспячэння, вопытнай i эксперыментальнай работы;

арганiзацыйна-метадычная работа па вывучэнню, абагульненню, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, правядзенне метадычных мерапрыемстваў на рэспублiканскiм узроўнi;

метадычнае забеспячэнне рэспублiканскiх канферэнцый, алiмпiяд, конкурсаў прафесiянальнага майстэрства i iншых мерапрыемстваў.

12. Галоўнымi напрамкамi дзейнасцi па навукова-метадычнаму забеспячэнню працэсу павышэння квалiфiкацыi кадраў з'яўляюцца:

аналiтычная дзейнасць па выяўленню асноўных тэндэнцый развiцця метадычнай работы ў навучальных установах павышэння квалiфiкацыi;

распрацоўка (на дыягнастычнай аснове) вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе змест павышэння квалiфiкацыi розных катэгорый педагагiчных работнiкаў, праектаванне сучасных тэхналогiй iх навучання;

аптымiзацыя форм, метадаў, сродкаў навучання i iнш.;

каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных органаў прафесiянальнай адукацыi i iншых устаноў па пытаннях павышэння квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i iншых навучальных устаноў.



Глава 4. ЗМЕСТ I АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

13. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi кадраў праводзяцца з адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм, а таксама па iндывiдуальных планах па любой форме навучання. Вучэбныя планы i праграмы ўзгадняюцца ва ўстаноўленым парадку.

14. Парадак арганiзацыi вучэбнага працэсу вызначаецца iнстытутам самастойна ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi.

15. Вучэбны працэс у адукацыйных цэнтрах па рабочых прафесiях i прафесiях спецыялiстаў ажыццяўляецца на трох узроўнях на аснове наступных адукацыйных праграм:

першы ўзровень - на аснове базавай адукацыi - прафесiянальна-тэхнiчная адукацыя з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi;

на аснове агульнай сярэдняй адукацыi - прафесiянальна-тэхнiчная адукацыя;

другi ўзровень - на аснове базавай, агульнай сярэдняй цi прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi - сярэдняя спецыяльная адукацыя;

трэцi ўзровень - на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай - вышэйшая адукацыя;

на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыi - вышэйшая адукацыя.

16. Выкарыстоўваюцца наступныя вiды вучэбных заняткаў: лекцыi, семiнарскiя i практычныя заняткi, вучэбныя гульнi, дыскусii, семiнары па абмену вопытам, педагагiчная практыка, курсавыя i выпускныя работы, кансультацыi, самастойная работа слухачоў i iнш. У адукацыйных цэнтрах устанаўлiваюцца наступныя вiды вучэбных заняткаў: урокi, лекцыi, практычныя, семiнарскiя, лабараторныя заняткi, вытворчае i практычнае навучанне, курсавое i дыпломнае праектаванне (работы), кансультацыi. Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю: экзамены, залiкi, калёквiумы, кантрольныя работы i iнш. Iх аб'ём, суадносiны, а таксама тэрмiны правядзення экзаменацыйных сесiй i канiкулаў, пачатку i завяршэння навучальнага года вызначаюцца вучэбным планам. Паспяховасць навучэнцаў вызначаецца наступнымi адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", а таксама "залiк", "незалiк".

17. Колькасць навучэнцаў вучэбнай групы ў адукацыйных цэнтрах устанаўлiваецца:

для падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых - 25 - 30 чалавек;

для падрыхтоўкi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыяй - у адпаведнасцi з заяўкамi i патрэбнасцямi вытворчасцi, але не менш як 15 чалавек;

для правядзення дадатковых i факультатыўных заняткаў - 12 - 15 чалавек.

18. Вытворчае навучанне па ўсiх прафесiях ажыццяўляецца ў групах з 12 - 15 чалавек. Заняткi па фiзiчнаму выхаванню праводзяцца асобна для юнакоў i дзяўчат пры наяўнасцi ў групе не менш як 25 чалавек, з якiх не менш чым 8 чалавек аднаго полу. Пры правядзеннi заняткаў па плаванню напаўняльнасць групы не павiнна перавышаць 12 - 15 чалавек.

19. Да працэсу выкладання ў iнстытуце прыцягваюцца айчынныя i замежныя вучоныя, выкладчыкi вышэйшых, сярэднiх спецыяльных, прафесiянальна-тэхнiчных устаноў, кiраўнiкi дзяржаўных устаноў, спецыялiсты сацыяльна-эканамiчнага комплексу на ўмовах сумяшчальнiцтва, пагадзiннай аплаты, кантракта.

20. Iнстытут арганiзуе навукова-метадычную работу для паляпшэння якасцi навучання i выхавання, удасканалення педагагiчнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу.

21. У iнстытуце ва ўстаноўленым парадку могуць дзейнiчаць аспiрантура i спецыялiзаваныя саветы па абароне кандыдацкiх i доктарскiх дысертацый.

Вучэбныя заняткi ў iнстытуце i ў адукацыйных цэнтрах праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам.



Глава 5. СЛУХАЧЫ, СТАЖОРЫ, НАВУЧЭНЦЫ, СТУДЭНТЫ I АСПIРАНТЫ

22. Iнстытут вызначае тэрмiны навучання слухачоў, стажораў, студэнтаў, навучэнцаў i аспiрантаў ва ўстаноўленым парадку.

23. Слухачамi, стажорамi i аспiрантамi iнстытута з'яўляюцца работнiкi сiстэмы прафесiянальнай адукацыi, а таксама iншых прадпрыемстваў i ўстаноў.

24. Кантынгент слухачоў, студэнтаў, навучэнцаў i аспiрантаў, падрыхтоўка якiх фiнансуецца за кошт рэспублiканскага бюджэту, зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у iнстытуце могуць праходзiць перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi iншыя катэгорыi слухачоў.

25. Прыём абiтурыентаў у iнстытут на першы, другi i трэцi ўзроўнi, а таксама перавод навучэнцаў на другi i трэцi ўзроўнi навучання ажыццяўляюцца на аснове палажэння, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

26. Асобы, якiя навучаюцца ў адукацыйных цэнтрах на першым i другiм узроўнях, з'яўляюцца навучэнцамi; на трэцiм узроўнi - студэнтамi. Кожнаму навучэнцу i студэнту выдаецца бiлет навучэнца або студэнта, кнiжка паспяховасцi ўстаноўленага ўзору.

27. Слухачы, стажоры, студэнты, навучэнцы i аспiранты маюць права:

выбiраць формы навучання;

мець матэрыяльнае i жыллёва-бытавое забеспячэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам;

карыстацца падручнiкамi, дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай базай iнстытута;

мець здаровыя i бяспечныя ўмовы працы ў працэсе навучання;

на ўдзел у органах самакiравання.

28. Матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў ажыццяўляецца згодна з зацверджанымi ва ўстаноўленым парадку нормамi адпаведна для прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў.

29. Выдаткi на ўтрыманне навучэнцаў цэнтра "Прафесiянальна-тэхнiчны каледж" ажыццяўляюцца па падраздзелу 2.1404 у адпаведнасцi з указаннем па прымяненню функцыянальнай класiфiкацыi выдаткаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў Рэспублiкi Беларусь.

30. Выдаткi на ўтрыманне навучэнцаў цэнтра "Iндустрыяльна-педагагiчны каледж" ажыццяўляюцца па падраздзелу 2.1405.

31. Выдаткi на ўтрыманне слухачоў i стажораў факультэта павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi ажыццяўляюцца па падраздзелу 2.1407.

32. Слухачы, стажоры, навучэнцы i студэнты абавязаны выконваць усе вiды вучэбнай работы, вызначаныя вучэбнымi планамi, а таксама правiлы ўнутранага распарадку iнстытута.

33. Слухачы i стажоры, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана цi праграмы стажыроўкi, атрымлiваюць пасведчанне, пры падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы - дыплом устаноўленага ўзору. Пры невыкананнi вучэбнага плана цi праграмы стажыроўкi, а таксама ў выпадку парушэння правiл унутранага распарадку слухач цi стажор выключаецца загадам па iнстытуту з выдачай адпаведнай даведкi аб знаходжаннi ў iнстытуце.

34. Выпускнiкам адукацыйных цэнтраў па рабочых прафесiях i прафесiях спецыялiстаў, якiя паспяхова вытрымалi квалiфiкацыйныя дзяржаўныя экзамены, абаранiлi дыпломны праект (дыпломную работу), прысвойваецца адпаведная квалiфiкацыя (рабочага, спецыялiста сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi) з выдачай дыпломаў устаноўленага ўзору.

35. Выпускнiкам, якiя атрымалi адзнакi "добра" не больш як па 25% вучэбных прадметаў i адзнакi "выдатна" па астатнiх прадметах (для тых, хто атрымлiвае квалiфiкацыю рабочага, i па вытворчаму навучанню), здалi квалiфiкацыйныя дзяржаўныя экзамены, абаранiлi дыпломны праект (дыпломную работу) на "выдатна", выдаецца дыплом з адзнакай.



Глава 6. ПЕДАГАГIЧНЫЯ РАБОТНIКI I АДМIНIСТРАЦЫЙНА-ГАСПАДАРЧЫ ПЕРСАНАЛ

36. У iнстытуце аплата працы работнiкаў, якiя фiнансуюцца з бюджэту, устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з Адзiнай тарыфнай сеткай работнiкаў Рэспублiкi Беларусь i тарыфнай стаўкай першага разраду, якая вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

37. Прафесарска-выкладчыцкi склад i навуковыя супрацоўнiкi прымаюцца на работу i вызваляюцца ад яе ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку замяшчэння вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага складу, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 1996 г. N 58, камплектаванне адукацыйных цэнтраў педагагiчнымi i iншымi супрацоўнiкамi ажыццяўляецца на падставе заканадаўства аб працы.

38. Звальненне штатных супрацоўнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў у сувязi са змяншэннем аб'ёму работы праводзiцца ў парадку, якi прадугледжаны працоўным заканадаўствам.

39. Супрацоўнiкi iнстытута маюць права на:

забеспячэнне спрыяльных умоў для сваёй прафесiянальнай дзейнасцi;

творчую iнiцыятыву, абарону гонару i прафесiянальнай годнасцi, удзел у органах самакiравання iнстытутам;

удзел у выбраннi кiраўнiкоў i кiруючых органаў iнстытута i выбранне ў iх склад; гарантаваны ўзровень аплаты працы з рэгулярным карэкцiраваннем у адпаведнасцi са змяненнямi iндэкса цэн i дыферэнцыраваную аплату ў залежнасцi ад квалiфiкацыi i вынiкаў педагагiчнай i навуковай дзейнасцi;

матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай, навуковай i метадычнай дзейнасцi.

40. Прафесарска-выкладчыцкi, навуковы, педагагiчны склад i iншыя супрацоўнiкi iнстытута абавязаны:

пастаянна ўдасканальваць свае прафесiйныя веды, педагагiчнае i навукова-даследчыцкае майстэрства:

праводзiць навучанне i навуковыя даследаваннi, метадычную работу на высокiм прафесiянальным i навукова-метадычным узроўнi;

паважаць гонар i годнасць слухачоў i валодаць высокiмi маральнымi якасцямi, устрымлiвацца ад выкарыстання вучэбнага працэсу, свайго становiшча ў адносiнах да слухачоў у палiтычных мэтах, не схiляцца да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 7. КIРАВАННЕ IНСТЫТУТАМ

41. Кiраванне iнстытутам ажыццяўляецца ў спалучэннi прынцыпаў адзiнаначалля рэктара i самакiравання калектыву.

42. Рэктар прызначаецца на пасаду i звальняецца з яе загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Ён дзейнiчае ад iмя iнстытута, прадстаўляе яго без даверанасцi ва ўсiх установах i арганiзацыях, кiруе iнстытутам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

43. Кiраванне канкрэтнымi напрамкамi дзейнасцi iнстытута ажыццяўляюць першы прарэктар i прарэктары. Яны прызначаюцца на пасады i вызваляюцца ад займаемых пасад у парадку i на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам.

44. Кiраванне адукацыйнымi цэнтрамi ажыццяўляецца начальнiкамi цэнтраў. Яны прызначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад яе загадам рэктара iнстытута.

45. Галоўны бухгалтар iнстытута прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад яе ў адпаведнасцi з заканадаўствам, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1994 г. N 79.

46. Савет iнстытута ствараецца i дзейнiчае ў адпаведнасцi з Палажэннем аб савеце вышэйшай навучальнай установы.

47. Асобы, якiя ажыццяўляюць кiраванне iнстытутам, у сваёй службовай дзейнасцi кiруюцца толькi патрабаваннямi заканадаўства i не звязаны з палiтычнымi партыямi, а таксама аб'яднаннямi, якiя маюць палiтычныя мэты.



Глава 8. ФIНАНСАВАЯ I ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

48. Фiнансавая дзейнасць iнстытута ажыццяўляецца за кошт дзяржаўных цi iншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам. Асноўнай крынiцай фiнансавання з'яўляюцца сродкi рэспублiканскага бюджэту, якiя выдзяляюцца праз Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Iншымi сродкамi з'яўляюцца прыбыткi ад платных паслуг праз дагаворы з мiнiстэрствамi, установамi, службамi занятасцi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi (незалежна ад форм уласнасцi), грамадзянамi, за падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне квалiфiкацыi кадраў, прыбыткi ад навуковай дзейнасцi, дзейнасцi па дагаворах за распрацоўку i выданне навуковай, навукова-метадычнай лiтаратуры i iншых вiдаў дзейнасцi; узносы спонсараў, юрыдычных i фiзiчных асоб.

Не дапускаецца спагнанне платы за паслугi, якiя аплачваюцца з рэспублiканскага бюджэту.

49. Сродкi за платныя адукацыйныя паслугi i iншую дзейнасць залiчваюцца на пазабюджэтны разлiковы рахунак iнстытута i размяркоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.

50. Мiнiстэрствы, iншыя дзяржаўныя органы кiравання, аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi, установы, асобныя грамадзяне ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi пералiчваюць iнстытуту сродкi за навучанне ў тэрмiн, устаноўлены дагаворам.

У выпадку непрыбыцця без уважлiвых прычын або выключэння слухачоў з iнстытута пералiчаныя за iх сродкi не вяртаюцца.

51. Iнстытут мае самастойны баланс, бюджэтны, пазабюджэтны i валютны разлiковыя рахункi ў банках, карыстаецца правамi юрыдычнай асобы, мае пячатку з вiдарысам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем, вядзе справаводства, бухгалтарскi ўлiк, складае справаздачы i балансы.

52. Iнстытут адказвае па сваiх абавязацельствах грашовымi сродкамi, якiя знаходзяцца ў яго распараджэннi. Пры iх недастатковасцi субсiдыярную адказнасць па яго абавязацельствах нясе Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

53. Iнстытут не мае права выступаць гарантам цi паручыцелем перад банкамi-крэдыторамi юрыдычных асоб недзяржаўнай формы маёмасцi i фiзiчных асоб па выкананню гэтымi асобамi сваiх абавязкаў вяртання атрыманых крэдытаў.



Глава 9. МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI

54. Iнстытут можа ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi, падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў, мець прамыя сувязi з замежнымi i мiжнароднымi ўстановамi i арганiзацыямi адукацыi, уключаючы накiраванне да iх на аснове ўзаемных пагадненняў навучэнцаў, студэнтаў, аспiрантаў, выкладчыкаў, навуковых i iншых супрацоўнiкаў для навучання i стажыроўкi.



Глава 10. ПАРАДАК РЭАРГАНIЗАЦЫI I ЛIКВIДАЦЫI

55. Iнстытут рэарганiзуецца i лiквiдуецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Постановления Министерства образования Республики Беларусь РБ – смежные документы:

Дополнительно: