Постановление Министерства образования РБ
№ 37 от 20.04.2006. Аб унясеннi змяненняў ў Iнструкцыю аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў


Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июня 2006 г. N 8/14583



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 лютага 2006 г. N 126 "О некоторых вопросах платного обучения в государственных учреждениях, обеспечивающих получение высшего и среднего специального образования" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў пункт 1 Iнструкцыi аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджанай загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 1994 г. N 118 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., N 5), наступныя змяненнi:

падпункт 1.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1.4. Перавод i аднаўленне павiнны праводзiцца ў межах колькасцi навучэнцаў, якiя адначасова навучаюцца, вызначанай у спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, а для навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, акрамя таго, - пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў.";

падпункт 1.6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1.6. Кiраўнiк дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, мае права пераводзiць выдатна паспяваючых навучэнцаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней 75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя адзнакi - не нiжэй 7 (сямi) балаў), якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ

Постановления Министерства образования Республики Беларусь РБ – смежные документы:

Дополнительно: