Указ Президента РБ
№ 106 от 23.02.2001. Аб унясеннi дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211
Зарегистрировано в НРПА РБ 27 февраля 2001 г. N 1/2435
1. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, арт.292) наступныя дапаўненнi:
1.1. у Палажэннi аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, зацверджаным гэтым Указам:
абзац трэцi пункта 2 дапоўнiць словамi ", адлiчэнняў ад прыбыткаў, атрыманых пры выкарыстаннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у камерцыйных мэтах i ў вынiку дзейнасцi, якая непасрэдна ўздзейнiчае на каштоўнасцi, кампенсацый i штрафаў, што спаганяюцца за дзейнасць, якая прама цi ўскосна шкодзiць гiсторыка-культурным каштоўнасцям, за абмежаванне доступу насельнiцтва да каштоўнасцей або за парушэнне рэжымаў зон аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей, якiя паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры";
у пункце 5:
дапоўнiць частку першую пасля слоў "праграм развiцця культуры i мастацтва" словамi "аховы, зберажэння, аднаўлення i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi,";
дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:
"У выпадку, калi асобы, якiя ажыццяўляюць ахвяраваннi на мэты аховы, зберажэння, аднаўлення i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, абумоўлiваюць выкарыстанне ўносiмых iмi сродкаў на правядзенне канкрэтных мерапрыемстваў i праграм, iх дабрачынныя ўзносы выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з вызначанымi iмi ўмовамi.";
пункт 6 дапоўнiць абзацамi наступнага зместу:
"мэты, звязаныя з захаваннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
выплату ўзнагарод юрыдычным цi фiзiчным асобам за найбольш значны ўклад у захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя паступаюць ад iх выкарыстання.";
1.2. Утратил силу. - Указ Президента Республики Беларусь от 30.05.2002 N 279.
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
Указы Президента Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 92 - 2001 год. О назначении Л.И.Хоружика Министром природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь
- № 91 - 2001 год. О назначении В.И.Гончаренко Министром связи Республики Беларусь
- № 80 - 2001 год. О созыве второго Всебелорусского народного собрания
- № 78 - 2001 год. Об учреждении юбилейного нагрудного знака Комитета по борьбе с организованной преступностью и коррупцией Министерства внутренних дел
- № 77 - 2001 год. О внесении изменений в состав Правления Фонда президентских программ, утвержденный Указом Президента Республики Беларусь от 29 мая 1997 г. N 303