Указ Президента РБ
№ 498 от 30.09.2002. Аб унясеннi змянення i дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1999 г. N 516
Зарегистрировано в НРПА РБ 2 октября 2002 г. N 1/4051
1. Унесцi ў апiсанне ордэнаў, медалёў i нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1999 г. N 516 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 69, 1/619), наступныя змяненне i дапаўненне:
1.1. апiсанне ордэна Пашаны выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Ордэн Пашаны
Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмiграннiка, на якi накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай выявай мужчыны i жанчыны ў цэнтры, якiя трымаюць Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i сноп пшанiцы. Флаг пакрыты эмаллю чырвонага, зялёнага i белага колеру. У нiжняй частцы ордэна - блакiтная эмалевая стужка, якая падтрымлiвае лаўровыя i дубовыя галiнкi, што абрамляюць ордэн.
Вышыня ордэна - 50 мм, шырыня - 46 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з адной падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.";
1.2. пасля апiсання ордэна Францыска Скарыны дапоўнiць указанае апiсанне апiсаннем ордэна Дружбы народаў наступнага зместу:
"Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяцi- i дзесяцiканцовай зорак. Пяцiканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю i абрамленая па контуру выпуклымi кроплямi, накладаецца на дзесяцiканцовую дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацiстымi пiрамiдальнымi гранямi i пяццю залацiстымi пучкамi разыходных прамянёў.
У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамi, асобныя дэталi якога пакрыты сiняй эмаллю. Зямны шар аблямаваны абадком з выявай рукапацiсканняў. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i плоскага кольца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14 x 14 мм, што ўяўляе ў мiнiяцюры Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сiняга колеру шырынёй 44 мм.
Ордэн Дружбы народаў вырабляецца з серабра з пазалотай.".
2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
Указы Президента Республики Беларусь РБ – смежные документы:
- № 497 - 2002 год. О внесении изменений в Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2000 г. N 318
- № 496 - 2002 год. О внесении изменений в Указ Президента Республики Беларусь от 27 июля 1999 г. N 439
- № 495 - 2002 год. О совершенствовании порядка определения размеров арендной платы и передачи в безвозмездное пользование общественных, административных и переоборудованных производственных зданий, сооружений и помещений
- № 493 - 2002 год. О некоторых мерах государственной поддержки юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
- № 492 - 2002 год. О передаче зданий и внесении изменений в указы Президента Республики Беларусь от 27 декабря 1994 г. N 272 и от 4 января 1996 г. N 9