Указ Президента РБ
№ 355 от 29.06.2009. Аб узнагароджаннi некаторых населеных пунктаў Рэспублiкi Беларусь вымпелам


Зарегистрировано в НРПА РБ 30 июня 2009 г. N 1/10834



У сувязi са святкаваннем 65-й гадавiны вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i ў мэтах увекавечання подзвiгу воiнаў Чырвонай Армii, працоўных, партызан i падпольшчыкаў, здзейсненага пры абароне i вызваленнi беларускiх гарадоў i iншых населеных пунктаў, ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. За мужнасць i стойкасць, праяўленыя абаронцамi беларускiх гарадоў i iншых населеных пунктаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, узнагародзiць вымпелам "За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны" наступныя гарады i iншыя населеныя пункты Рэспублiкi Беларусь:

горад Брэст;

гарадскi пасёлак Бягомль;

горад Бабруйск;

горад Барысаў;

горад Вiцебск;

горад Гомель;

горад Гродна;

горад Жлобiн;

горад Заслаўе;

горад Клiчаў;

горад Крычаў;

горад Лiда;

гарадскi пасёлак Лоеў;

горад Мiнск;

горад Магiлёў;

горад Маладзечна;

гарадскi пасёлак Акцябрскi (Карпiлаўка);

горад Орша;

вёску Астрашыцкi Гарадок;

горад Полацк;

горад Скiдзель;

гарадскi пасёлак Ушачы.

2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА

Указы Президента Республики Беларусь РБ – смежные документы:

Дополнительно: