Указ Президента РБ
№ 303 от 08.07.2013. Аб прадастаўленнi У.М.Палуяну паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту мiжнароднага дагавора i яго падпiсанне


Зарегистрировано в НРПА РБ 9 июля 2013 г. N 1/14376



1. Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Палуяна Уладзiмiра Мiкалаевiча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал) ад 27 верасня 1997 года, адобранаму ў якасцi асновы для правядзення перагавораў Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 2012 г. N 509 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту мiжнароднага дагавора i яго падпiсаннi" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.11.2012, 1/13896), дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;

падпiсанне дадзенага Пратакола пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 2012 г. N 509 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту мiжнароднага дагавора i яго падпiсаннi" (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.11.2012, 1/13896).

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

Указы Президента Республики Беларусь РБ – смежные документы:

Дополнительно: